Ці ўключае гэта лічба расійскія страты, невядома. Разведка ЗША лічыць, што Расія на вайне ва Украіне страціла загінулымі і параненымі 315 тысяч чалавек. 

Паводле Пуціна, цяпер на фронце ва Украіне знаходзіцца больш за 200 тысяч расійскіх мабілізаваных, а каля 40 тысяч мабілізаваных былі звольненыя са службы з розных прычын. Новай хвалі мабілізацыі ў Расіі не плануецца, дадаў ён.

Пуцін нагадаў, што ў Расіі ідзе кампанія па прыцягненні кантрактнікаў. Ён заявіў, што ўжо 486 тысяч чалавек заключылі вайсковыя кантракты.

Таксама Пуцін паабяцаў разабрацца з выплатамі байцоў ПВК.

«Фармальна ПВК у Расіі няма», заявіў ён. У яго, сказаў Пуцін, «былі блізкія людзі, некаторыя пайшлі з жыцця, аддалі жыццё за радзіму, ваюючы ў рамках гэтай ПВК».

Слова «Вагнер» прэзідэнт Расіі не вымавіў, заўважыў Дождь.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1