Раман Пратасевіч. Фота: БелТА

Раман Пратасевіч. Фота: БелТА

У спіс дадалі Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка, якіх судзілі «завочна» разам з Пратасевічам.

У маі 2023 Пуцілу завочна асудзілі на 20 гадоў, Рудзіка — на 19 гадоў, а Рамана Пратасевіча, які супрацоўнічаў са следствам, на восем гадоў. Пазней Раман быў памілаваны Лукашэнкам.

Што азначае ўключэнне ў спіс экстрэмістаў?

Грамадзянам, уключаным у названы пералік, да пагашэння судзімасці і на працягу пяці гадоў пасля пагашэння судзімасці забараняецца займацца дзейнасцю, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, зброі, выбуховых рэчываў, педагагічнай дзейнасцю, выдавецкай дзейнасцю, а таксама займаць дзяржаўныя пасады, праходзіць ваенную службу.
Фінансавыя аперацыі такіх людзей падлягаюць асабліваму кантролю з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці.

У ліпені Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу прыбралі са спісу тэрарыстаў, які фарміруе КДБ. 

Таксама ў спіс унесеныя асуджаныя вясноўцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч і асуджаны завочна Зміцер Салаўёў.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
29
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
9