«Вызначаецца, што прэзідэнт, які спыніў выкананне паўнамоцтваў у сувязі са сканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе, альбо датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі або стойкай недзеяздольнасці праз стан здароўя ажыццяўляць абавязкі прэзідэнта, мае недатыкальнасць», — патлумачыла Качанава.

Яго, маўляў, няможна будзе прыцягваць да адказнасці за дзеянні, якія ён здзейсніў у сувязі з выкананнем прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. І ўвогуле няможна будзе пазбаўляць волі былога прэзідэнта на такіх падставах.

Прыняцце новых законаў лукашысты ініцыявалі ў сувязі з тым, што летась яны прынялі новую канстытуцыю, і трэба, каб іншыя прававыя акты прынамсі фармальна ёй адпавядалі.

Чытайце таксама:

Хто мог бы перацягнуць электарат Лукашэнкі?

Пра рэальны рэйтынг Лукашэнкі, чысткі ў Акадэміі навук, ролю Ярмошынай і ці прагаласуюць за Колю — новы «Ток» з сацыёлагам Генадзем Коршунавым

Качанава: Быць прэзідэнтам — гэта не праца, а жыццё

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
45
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
16