Карл ІІІ падчас выступу на кліматычным саміце ў Дубаі. Фота: Chris Jackson / Getty Images

Карл ІІІ падчас выступу на кліматычным саміце ў Дубаі. Фота: Chris Jackson / Getty Images

Брытанскі кароль Карл III з'явіўся на канферэнцыі ААН па клімаце (COP28) у гальштуку ў сіня-белых колерах і крыжам, якія супадаюць з расфарбоўкай і сімволікай сцяга Грэцыі. Інцыдэнт адбыўся праз некалькі дзён пасля эскалацыі дыпламатычнай спрэчкі паміж дзвюма краінамі, піша РБК.

У гэтым гальштуку манарх выступіў з прамовай на канферэнцыі, а таксама сустрэўся з брытанскім прэм'ерам Рышы Сунакам — адной з галоўных асоб скандалу.

«Гальштук, які сёння быў на Яго Вялікасці, проста адзін з ягонай калекцыі», — запэўніў прадстаўнік Букінгемскага палаца.

Кароль ужо з'яўляўся ў гэтым гальштуку да эскалацыі скандалу, у прыватнасці, падчас візіту дэлегацыі з Паўднёвай Карэі на мінулым тыдні.

Скандал разгарэўся ў канцы лістапада. У гэты дзень брытанскі прэм'ер Рышы Сунак адмяніў запланаваную сустрэчу з грэцкім прэм'ерам Кірыякасам Міцатакісам і абвінаваціў яго ў тым, што той парушыў абяцанне не выкарыстоўваць сваю паездку ў Лондан як магчымасць заявіць пра неабходнасць вяртання скульптур з Парфенона з Брытанскага музея ў Грэцыю.

Чытайце таксама:

Антычныя скульптуры сталі прычынай новага скандалу паміж Вялікабрытаніяй і Грэцыяй

«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце?

Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
1