У раёне гарадскога пасёлка Езярышча на поўначы Беларусі да пачатку каляндарнай зімы сфармавалася самае высокае ва Усходняй Еўропе снежнае покрыва — 43 см, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз карт метэаслужбаў краін рэгіёну.

У Віцебску нападала 36 см снегу, у Магілёве — 24 см, Мінску — 18, Гомелі — 12, Брэсце — 5, Гродне — 0,5 см.

У ноч на суботу па поўначы пройдзе невялікі снег, днём у паўднёвых раёнах часам снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -4..-10°С, пры праясненнях да -14°С, максімальная тэмпература днём -1..-7°С. 

pogoda.by

pogoda.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?