Паводле допісу Святланы Глеб, яны ездзяць сям'ёй у адно і тое ж месца «ўжо некалькі гадоў», хоць першы раз яна трапіла ў Дубай толькі летась, у лістападзе 2022-га.

«Гэта было каханне з першага погляду! Я чакала, што ўбачу прыгожы горад, але мяне ўразіла прыгажосць горада з малюнка, скажам так! Усё ідэальна чыста. У мяне было захапленне», — напісала жанчына.

Спадабаўся ёй у Дубаі клімат, бо ён «нашай восенню проста захапленне»:

«Гэтым разам мора асабліва цёплае! Для мяне ідэальнае. Я — мярзлячка, і мне вельмі складана пераадолець бар'ер пры ўваходзе ў прахалодную ваду, 26-27 градусаў гэта ўжо не маё. Цяпер жа вельмі камфортна, вада 31-32, а тэмпература паветра днём 33. Ідэальна!»

Не бянтэжыла жанчыну і тое, што, на думку многіх, «у Дубаі мала зеляніны, яго называюць каменнымі джунглямі». Гэты факт Святлану Глеб, наадварот, радуе, «бо менавіта тут мы забываем, што такое алергія, насмарк і чыхі па раніцах».

Да таго ж, у адрозненне ад Турцыі і Егіпта, «тут няма надакучлівых камароў, насякомых, амаль няма мух, і мне гэта падабаецца».

Сям'я Глебаў жыла ў Дубаі ў гатэлі Hilton Dubai Jumeirah & Hilton Dubai The Walk. Канкрэтных лічбаў, у колькі абышоўся гэтым разам сямейны адпачынак, яна называць не стала, але, па яе словах, гэта «танней, чым адпачынак на Мальдывах у добрым гатэлі на дваіх…»

Чытайце таксама:

«Пляжы пустыя, вада — як у цёплай ванне». Як беларусы сёлета без пуцёўкі адпачылі ў Эміратах

Розніца — да 2000 рублёў. Параўноўваем цэны на пералёты з Мінска і суседніх сталіц

Егіпет, Мальдывы, Індыя і не толькі. Куды беларусу паехаць восенню да мора?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?