Шэсць членаў экіпажу правядуць у эксперыментальнай устаноўцы цэлы год, змадэлююць няштатныя сітуацыі і пяць разоў «высадзяцца» на нібыта спадарожнік Зямлі.

У эксперыменце ўдзельнічаюць шэсць чалавек: 5 расіян і адна беларуска — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ Вольга Масціцкая. Раней яна брала ўдзел у адборы беларускіх касманаўтак на палёт на МКС, які адбудзецца ў сакавіку 2024 года. Перамагла ў тым адборы Марына Васілеўская.

Вольга Масціцкая — крайняя злева. Фота: Міжнародны праект SIRIUS / УКантакце

Вольга Масціцкая — крайняя злева. Фота: Міжнародны праект SIRIUS / УКантакце

Удзельнікі эксперыменту роўна год будуць знаходзіцца ў ізаляваным эксперыментальным комплексе праекта SIRIUS-23, які імітуе касмічны карабель. Паводле сцэнару, экіпаж за чацвёра сутак «дабярэцца» да месяцовай арбіты, пасля чаго «прыстыкуецца» да арбітальнай станцыі. Праз месяц да іх павінен «прыбыць» транспартны карабель дазабеспячэння.

Плануецца, што «касманаўты» будуць пяць разоў збірацца ў групы па чатыры чалавекі і «высаджвацца» на паверхню Месяца. Падчас місіі ўдзельнікі правядуць розныя даследаванні. Акрамя таго, адбудуцца 18 эксперыментаў па псіхалогіі і 11 — па мікрабіялогіі. Таксама для экіпажа змадэлююць няштатныя сітуацыі.

У жніўні гэтага года расіяне спрабавалі запусціць на Месяц аўтаматычную міжпланетную станцыю «Луна-25», але пры пераходзе яе на перадпасадачную арбіту адбылася няштатная сітуацыя, станцыя сышла з арбіты і разбілася.

Чытайце таксама:

Чаму ўсе краіны спрабуюць асвоіць менавіта паўднёвы полюс Месяца? Што там такога?

NASA апублікавала здымкі месца падзення расійскай станцыі на Месяцы

«А навошта нам такі Сусвет, у якім не будзе станцыі «Луна-25»?» Твітар развітваецца з расійскай станцыяй

Раскосмас пацвердзіў гібель станцыі «Луна-25»

Расійская станцыя, запушчаная на Месяц, разбілася аб яго паверхню і спыніла існаванне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?