Камуна Энантэкіе знаходзіцца на паўночным захадзе Фінляндыі, з паўночнага захаду мяжуе з Нарвегіяй, з паўднёвага захаду са Швецыяй. Але гэта фактычна Лапландыя. Фота: Wikimedia Commons
Тэмпературны рэкорд гэтай восені быў пастаўлены мінулай ноччу ў камуне Энантэкіе, на поўначы Фінляндыі, дзе мароз дасягнуў -31,4°С. Гэты паказчык быў зафіксаваны на метэастанцыі назірання, размешчанай у аэрапорце Энантэкіе, піша Yle.fi.
Папярэдні рэкорд зафіксавалі таксама ў гэтым жа месцы, тады тэрмометр паказаў -27,7°С.
Мароз пратрымаецца ў Лапландыі да выхадных.
— У найбліжэйшыя дні на поўначы будзе вельмі холадна, наступнай ноччу зноў чакаецца мінус трыццаць, — заявіла метэаролаг Хелена Лаакса.
1
0
1
5
1
0