Фота: av.by

Фота: av.by

«Цана пазначаная дакладна»

У Мінску за 54 тысячы даляраў прадаюць Mercedes-Benz E500 у кузаве W124. Высокая цана на аўтамабіль 1992 года выпуску абгрунтоўваецца тым, што гэта не нейкі шараговы 124-ты, а арыгінальны Е500. 

Пад капотам у яго 5-літровы V8 магутнасцю 322 к.с. Заяўлены прабег аўтамабіля — 248 тысяч кіламетраў.

 Прынамсі візуальна аўтамабіль знаходзіцца ў добрым стане. 

Фота: av.by

Фота: av.by

Скураны салон, сядзенні з электрапрывадам і памяццю, ёсць клімат-кантроль, круіз-кантроль і нават мабільны тэлефон з фірмовым лагатыпам Mercedes-Benz. 

Фота: av.by

Фота: av.by

У аб'яве пазначана, што аўтамабіль у Беларусь прыехаў з Германіі ў 2002 годзе і ўвесь гэты час знаходзіўся ва ўласнасці аднаго чалавека.

«Стан ідэальны. Цана пазначаная дакладна. Хто не ведае, што гэта за аўтамабіль, прагортваць», — дадае прадавец.

Фота: av.by

Фота: av.by

Чым унікальны гэты аўтамабіль?

Е500 у 124-м кузаве выпускалі з 1990 па 1994 год. Ад звычайных W124 ён адрозніваецца не толькі тэхнічна, але і знешне. Гэтую мадэль можна адрозніць па пашыраных колавых арках, іншых бамперах і бакавых накладках, якія ў народзе завуць «ліствой».

Мадэль Е500 была распрацаваная інжынерамі Mercedes-Benz пры ўдзеле інжынераў Porsche. У 1993 годзе новы такі аўтамабіль каштаваў 145 тысяч дойчмарак у Нямеччыне і 81 800 даляраў у ЗША.

Фота: av.by

Фота: av.by

Усяго было выпушчана 10 479 Mercedes-Benz E500 у кузаве W124.

Ці сапраўды ён настолькі каштоўны?

У Беларусі іншых Е500 у продажы няма, а наступныя па дарагоўлі W124 прадаюцца за 11 000 і 10 500 даляраў ЗША.

На нямецкім сайце па продажы аўто mobile.de цэны на Mercedes-Benz E500 пачынаюцца з 30 тысяч еўра. 

Фота: скрыншот з сайта mobile.de

Фота: скрыншот з сайта mobile.de

Адзіны Е500, выстаўлены на продаж на расійскім сайце auto.ru, ацэнены ў 3,9 млн расійскіх рублёў — гэта каля 43 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

На продаж амаль за 20 тысяч даляраў выставілі 15-гадовы VW Passat B6. У чым яго фішка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?