У пачатку верасня ў тэлеграм-канале Гайдукевіча з'явілася фота эрэгаванага мужчынскага чэлеса. Тады дэпутат, каментуючы інцыдэнт, заяўляў, што яго рэсурс узламалі «нядобразычліўцы», і паабяцаў звярнуцца ў міліцыю. Цяпер жа «Люстэрка» пацікавілася, ці сапраўды ён звярнуўся, ці вядзецца якая праверка і на якой стадыі расследаванне. 

Гайдукевіч адказаў журналістцы «Люстэрка» «як фізічнай асобе» галасавым паведамленнем, якое, аднак, нічога канкрэтнага не ўтрымлівае.

«Вось пра пісюны мне гаварыць нецікава. Калі трэба будзе, калі палічым патрэбным, усё скажам. Калі гэта будзе дарэчы і калі будзе трэба гэта казаць».

А праз некалькі секунд ён даслаў і другое галасавое паведамленне, у якім адказаў на пытанне адказнасці перад законам за меркаваны распаўсюд парнаграфіі.

«І ніколі я нічога не парушаў. Я — як палітычны цнатлівец: ніводнага парушэння заканадаўства за сваё жыццё не дапусціў. Вось гэта самая галоўная праўда».

Фота ж мужчынскага чэлеса нібыта на тэрыторыі Беларусі праз канал Гайдукевіча і не з'яўлялася.

«Усё з'явілася па-за межамі краіны, у экстрэмісцкіх інфармацыйных агенцтвах. Вось і рабіце вы высновы. А ўсё астатняе — калі палічым патрэбным». 

Чытайце таксама:

«Гэта табе замест кветак». Псіхолаг патлумачыў, чаму мужчыны робяць дыкпікі 

Юрысты расказалі, якія прававыя наступствы могуць быць у дыкпіка ў тэлеграм-канале Гайдукевіча

«Слалі нам толькі пагрозы і спрабавалі ўзламаць». Дыкпік у канале Гайдукевіча з'явіўся пасля кантакту з Азаронкам

«Калі ўбачыла той самы …» Інтэрнэт горача ацаніў дыкпік з канала Гайдукевіча

У канале Алега Гайдукевіча апублікавалі дыкпік. Падобна, з дэпутацкай рукой

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?