У нядзелю, 12 лістапада, пройдуць дажджы, днём па паўночным усходзе краіны — з мокрым снегам. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад +1°С да +6°С, а ўдзень па паўднёвым захадзе — да +8°С. У Мінску +4°С.

У панядзелак, 13 лістапада, дождж і мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах — слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Ноччу ад мінус 2°С да +5°С, а ўдзень — +1..+7°С. У Мінску +5°С.

У аўторак, 14 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны в дождж і мокры снег, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе -3°С — +3°С, удзень — +1°С. У Мінску +5°С.

У другой палове наступнага тыдня ў нашу краіну пачне паступаць яшчэ больш халоднае паветра з поўначы Еўропы, таму тэмпературны фон працягне паніжацца. Начныя маразы стануць больш адчувальнымі, ды і дзённыя тэмпературы паветра ўжо будуць станоўчымі не ўсюды, а ў ападках пачне пераважаць снег і мокры снег, піша БелТА.

Асобныя ўчасткі дарог будуць слізкімі.

У сераду, 15 лістапада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, па поўдні — з дажджом). На дарогах месцамі ўтворыцца галалёдзіца. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць мінус 4°С — +3°С, удзень — -1°..+6°С. У Мінску ўначы мінус 1°С, удзень +1°С.

У чацвер і пятніцу, 16-17 лістапада, месцамі па краіне снег, мокры снег. У асобных раёнах — слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы ад мінус 6 да +1°С, а па паўднёвым захадзе — да +3°С. Днём чакаецца мінус 2°С — +5°С.

У Мінску ўначы мінус 1°С, удзень +1°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?