Уначы ў асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Ноччу +1..+6°С, максімальная днём +5..+10°С. У Мінску +7..+9°С.
У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём у паўночна-ўсходніх раёнах з мокрым снегам. Днём па ўсходзе Беларусі месцамі чакаюцца моцныя ападкі. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе +1..+6°С, днём месцамі па краіне да +8°С. У Мінску +4°С
У панядзелак, 13 лістапада, чакаецца мокры снег і дождж, ноччу месцамі па поўначы моцныя ападкі. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Ноччу -2..+4°С, максімальная тэмпература днём +1..+7°С. У Мінску +6°С, кароткачасовы дождж.