Скрыншот відэа канала «Расія 24»

Скрыншот відэа канала «Расія 24»

Паводле інфармацыі крыніцы тг-канала ВЧК-ОГПУ, Алена Маркава памерла 1 лістапада.

Падставай для яе затрымання стала арганізацыя акцыі на Дзень Перамогі, падчас якой планавалася запусціць мноства паветраных шароў. Паводле версіі паліцыі, удзельнікі акцыі збіраліся прымацаваць да шароў фальгу, што ўскладніла б працу сістэм СПА ў Маскве. Сцвярджалася, што ініцыятарамі акцыі была ініцыятыва «Артпадрыхтоўка».

Паводле звестак сілавікоў, акцыя «Нябесны полк» з масавым запускам паветраных шарыкаў, да якіх прывязалі палоскі фальгі, павінна была адбыцца 9 мая. Для гэтай мэты ўдзельнікі «Артпадрыхтоўкі» разаслалі ў маскоўскія адукацыйныя ўстановы фэйкавыя лісты ад адміністрацыі горада з патрабаваннем прыцягнуць да ўдзелу школьнікаў.

Паліцыя правяла серыю ператрусаў у некалькіх рэгіёнах, па выніках якіх былі затрыманыя пяць чалавек. На адным з відэазапісаў можна заўважыць пенсіянерку, пішуць «Новыя известия».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?