Самотны конь знікае ў туманè…
Туман у ім, ён у тумане нібы…
Зноў лістапад чакае на мяне,
марозам першым дыхаючы ў шыбы.

І гэты конь, і вечар, і дажджы —
адвечныя — у гэтым шэрым краі.
І ты не першы ад яго бяжыш -
паўсюль святлей чым тут,
не дакараю…

але ізноў з канём іду ў начное
хоць высахла трава
і не стамлёны конь,
мне верыцца,
што нечы заблукалы човен
павінен бачыць бераг,
дзе гарыць агонь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?