Піўзавод «Аліварыя». Фота: Wikimedia Commons

Піўзавод «Аліварыя». Фота: Wikimedia Commons

У кампаніі ўдакладнілі, што ў «Аліварыі» ёсць выключнае права прадстаўляць міжнародныя брэнды на тэрыторыі Беларусі. Некалькі з іх ужо лакалізаваныя.

Гендырэктар кампаніі Ілья Крапівін адзначыў, што ва ўмовах ускладненай лагістыкі лакальная вытворчасць — найбольш камерцыйна апраўданы варыянт для бізнэсу. Таксама ён паведаміў, што праект па лакалізацыі «1664 Blanc» заняў практычна год. Сумесна з піваварамі кампаніі «Аліварыя» працэс курыраваў Дэры Унвер, старшы менеджар па піваварных прадуктах Цэнтра інавацый і даследаванняў Carlsberg Group, які размешчаны на бровары Kronenbourg у французскім горадзе Абернэ.

Акрамя таго, для выканання ўсіх умоў лакалізацыі спатрэбіліся інвестыцыі ва ўстаноўку абсталявання: сістэмы дазацыі і дадатковага дражджавога танка. Рэч у тым, што пры вытворчасці «1664 Blanc» павінны выкарыстоўвацца асаблівыя «імянныя» дрожджы Kronenbourg, прытым не ніжэй за першую генерацыю. Дрожджы для гэтага гатунку, як і для іншых, што вырабляюцца на заводзе «Аліварыя», даставілі з Даніі з цэнтральнай лабараторыі групы Carlsberg.

Чытайце таксама:

Бар «Карма»: шлях з Мінска ў Варшаву

Леманграс, хамон з качкі, хлеб з лісічкамі. Топ-10 незвычайных прадуктаў у крамах і на рынках Мінска

У Бруселі адчыніўся інтэрактыўны музей піва

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?