Фота: Mikael Sjoberg/Bloomberg via Getty Images

Фота: Mikael Sjoberg/Bloomberg via Getty Images

Падводны тэлекамунікацыйны кабель, які злучае Швецыю і Эстонію, атрымаў пашкоджанні, заявілі міністр абароны Швецыі Пол Ёнсан і міністр грамадзянскай абароны Карл-Оскар Балін, паведамляе Aftonbladet.

«Ён праведзены паміж Эстоніяй і Швецыяй, і мы пакуль не можам ацаніць, што стала прычынай гэтай шкоды, гэта не поўны разрыў кабеля», — сказаў Балін.

Інцыдэнт адбыўся ў раёне, дзе быў пашкоджаны падводны газаправод Balticconnector паміж Фінляндыяй і Эстоніяй. Кабель атрымаў пашкоджанні прыкладна ў той жа час, што і трубаправод.

Аб пашкоджанні газаправода ў Фінляндыі стала вядома каля дзесяці дзён таму. Яго аператары — фінскі Gasgrid і эстонскі Elering — зафіксавалі падзенне ціску ў сістэме ў ноч на 8 кастрычніка, пасля чаго зачынілі клапаны трубаправода. На наступны дзень кіраўнік Gasgrid Яне Грэнлунд заявіў, што на рамонт газаправода спатрэбяцца месяцы, ён можа працягнуцца да канца зімы. 

Чытайце таксама:

Прэм'ер Эстоніі: Пастаўкам газу ў краіну і інтэрнэту нічога не пагражае. Але мы вельмі сур'ёзна ставімся ды інцыдэнту

Нарвежская сейсмастанцыя зафіксавала магчымы выбух каля газаправода ў Фінскім заліве

Прэзідэнт Фінляндыі назваў прычынай уцечкі на газаправодзе знешняе ўздзеянне. Магчыма, гэта была дыверсія

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10