Дыснейлэнд у Парыжы. Фота pixabay 

Дыснейлэнд у Парыжы. Фота pixabay 

Цягнік, які ў панядзелак павінен быў адвезці сотні дэпутатаў і чыноўнікаў Еўрапарламента ў Страсбург, выпадкова павярнуў не туды і трапіў у парыжскі Дыснейлэнд. Пра кур’ёзную сітуацыю піша выданне Politico.

На пачатку гэтага тыдня павінна была адбыцца звычайная для дэпутатаў Еўрапарламента працэдура: яны павінны былі разам сесці ў цягнік на брусельскім вакзале Мідзі і ў выніку прыехаць з Бельгіі ў французскі горад Страсбург. Аднак пасля таго, як яны праехалі аэрапорт Шарля дэ Голя ў Парыжы, гэты цягнік выпадкова накіраваўся зусім у іншы бок і трапіў у Дыснейлэнд.

Там дэпутаты і чыноўнікі захраслі на 45 хвілін, але ўспрынялі гэтую сітуацыю з гумарам.

«Тут амаль усе смяюцца з вар’яцтва сітуацыі. Некаторыя нават скардзіліся, што ў цягніку няма бясплатных атракцыёнаў, бо яны самі не могуць выйсці з цягніка ў парк», — расказаў памочнік аднаго з еўрадэпутатаў.

Эмануэль Фулан, памочнік іншага парламентарыя, у сваю чаргу пажартаваў, што цяпер Еўрапарламенту трэба ўзяць сабе дэвіз Дыснейлэнда: «Там, дзе здзяйсняюцца мары».

Politico таксама цытуе словы нямецкага дэпутата Даніэля Фройнда, які напісаў у твітары, што «мы не парламент Мікі Маўса».

Журналісты Politico, якія асвятлялі здарэнне, ад сябе дадалі, што Дональд Дак ніякіх каментароў адносна сітуацыі не даваў.

Чытайце таксама:

Дыпламаты ЕС не паехалі ў прапагандысцкую паездку да ўкраінскіх дзяцей у Наваполацк

Парыж у паніцы: напярэдадні Алімпіяды-2024 сталіцу Францыі напаткала нечаканая праблема

Жэрар Дэпард'ё прадаў скульптуру ўраджэнца Беларусі — прадстаўніка Парыжскай школы

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0