Анжаліка Агурбаш. Фота: angelicaagurbash / Instagram

Анжаліка Агурбаш. Фота: angelicaagurbash / Instagram

Увараў у сваім канале распавёў, як ехаў цягніком Гродна — Гомель. 

«Праз некалькі хвілін вагон пранізалі крыкі Агурбаш», — піша Увараў.

Ён гэта без увагі не пакінуў і «запрасіў начальніцу цягніка».

Высветлілася, што ў цягніку песню на жаданне не паставіш.

«Тая развяла рукамі: «Рэпертуар падбіраем не мы, нам даюць флэшку для радыёвузла». Цікаўлюся, хто складае рэпертуар. Аказваецца, Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі. Бэчэбесы ніяк не суцішацца.

Колькі праклёнаў гэтая спявачка ротам правішчала ў адрас нашага прэзідэнта! А цяпер яе нехта вырашыў уключыць у рэпертуар радыёвузлоў цягнікоў!» — не шкадуе клічнікаў Увараў.

Ён дае кантакты ў допісе Баранавіцкага аддзялення чыгункі — маўляў, «не грэх задаць пытанне кіраўніку аддзялення».

Між тым, іншыя ябацькі абураюцца, што песні Агурбаш спяваюць людзі, недастойныя выконваць такія «патрыятычныя песні».

Клас
5
Панылы сорам
62
Ха-ха
50
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
8