Фрагмент артыкула ў «Мінскай праўдзе», які быў выдалены, пасля таго як на яго звярнулі ўвагу СМІ

Фрагмент артыкула ў «Мінскай праўдзе», які быў выдалены, пасля таго як на яго звярнулі ўвагу СМІ

СМІ Ізраіля параўноўваюць паводзіны беларускіх дэмакратычных сілаў і рэжыму Лукашэнкі ў кантэксце цяперашняй вайны паміж Ізраілем і рухам ХАМАС, які днямі здзейсніў уварванне ў Ізраіль.

«Маскі знятыя. Расія не выказала салідарнасці з Ізраілем у сувязі з жахлівымі тэрактамі і не асудзіла ХАМАС. Замест гэтага расійскія прапагандысты пішуць у адным з выданняў рэжыму Лукашэнкі, што для Мінска і Масквы дзеянні палесцінцаў з'яўляюцца перамогай, — піша газета Israel Hayom («Ізраіль сёння»), якая адзначыла зацікаўленасць Расіі ў эскалацыі канфлікту ў рэгіёне. 

— Імклівая эскалацыя ў Ізраілі ідзе на руку Расіі, бо яна тым самым прасоўвае свае ўласныя інтарэсы, як рабіла гэта на беларуска-польскай мяжы, Малдове, Данбасе і іншых месцах. У дадзеным жа выпадку мэта Масквы адцягнуць увагу свету ад Украіны і знізіць колькасць паставак зброі туды», — адзначыў 9 кастрычніка кіраўнік замежнапалітычнага аддзела газеты Israel Hayom Дэвід Бэран.

«Хоча таго Ізраіль ці не, цяпер ён апынуўся ў адной лодцы з Украінай.

І пакуль Пуцін спрабуе адрадзіць Савецкі Саюз, нам трэба вызначыць сваё месца ў гэтым свеце, які імкліва мяняецца», — падагульніў Бэран.

Чытайце таксама:

Гісторык: Палесцінскія тэрарысты — гэта тыя ж «палітыкі з яйцамі», якіх мы бачым у сваім рэгіёне

У чым феномен ХАМАС? У чым іх ідэя і адкуль яны ўзяліся? Расказвае арабіст

Прайшла інфармацыя, што ХАМАС узяў у палон беларуску: яе згадала нават Ціханоўская. Але гэта аказалася няпраўдай

Клас
95
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
12

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?