Фота тут і далей: «Мінскбуд»

Фота тут і далей: «Мінскбуд»

Цяпер заліваюць маналітныя падмуркі, у канцы кастрычніка плануюць пачаць узвядзенне каркаса самога будынка, паведамляе «Мінсбуд».

У новым фізкультурна-аздараўленчым комплексе размесцяцца дзве шматфункцыянальныя спартыўныя залы па гульнявых відах спорту, залы харэаграфіі і для заняткаў фітнесам, трэнерскія, камандныя распранальні з душавымі і санвузламі, кабінет медсястры.

Таксама будзе футбольнае поле 40х60 м, адкрытыя спортпляцоўкі для баскетбола, валейбола, варкаўта, стрытбола, заняткаў гімнастыкай, бегавая дарожка, скачковая яма.

Будынак аформяць у экастылі, упісаўшы комплекс у навакольны ландшафт: побач знаходзіцца батанічны помнік прыроды — гай «Шчомысліцкі».

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1