Катэдж знаходзіцца ў закрытым пасёлку «Ясная паляна». Адлегласць да МКАД — каля 12 кіламетраў. Шлях да Нацыянальнага аэрапорта зойме 25 хвілін.
Выстаўлены на продаж дом быў пабудаваны ў 2016 годзе. Матэрыял пабудовы — белая цэгла. Плошча катэджа складае 245 квадратных метраў. Пры гэтым дзякуючы панарамным вокнам, амаль плоскаму даху і лаканічнай архітэктуры аднапавярховы дом зусім не здаецца масіўным.
Унутры катэдж цалкам аздоблены і абстаўлены. У ім зроблены дызайнерскі рамонт — італьянская плітка, у кабінеце мэбля «Версачэ», італьянскія жырандолі.
У хаце ёсць усе выгоды: электразабеспячэнне, вада, каналізацыя і газ. Ацяпленне — на газе.
Плошча ўчастка складае 15 сотак. Тут зроблены ландшафтны дызайн — ёсць газон, дарожкі, туі. Проста да хаты падыходзіць хваёвы лес.
З вуліцы катэдж практычна незаўважны, бо аднапавярховы будынак амаль цалкам хаваецца за плотам.
Цана дома ў пасёлку « Ясная паляна» — 549 тысяч даляраў.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам прадаецца файны дом. Там ёсць сажалка са стронгай і сажалка з лілеямі
Як выглядае інтэр’ер за 100 тысяч даляраў у невялікай кватэры ў Мінску
у хаце )
крыльца і парэнчы (з нержавейкі), як у магазіне - доўга не парыліся
а ХАТА - гэта жилье, камеpа, пpитон (зладзейскі жаргон)