Агульная плошча — 373 квадраты. У доме зроблена некалькі тэрас, уладальнікі яшчэ дарабляюць балкон на другім паверсе.
Цокаль мае два ўваходы. Там размясціліся топачная, дапаможнае памяшканне і вялікая прастора пад гараж на некалькі машын. Спецыяльны асфальтаваны заезд ужо зроблены.
На першым паверсе — вялікая кухня-гасцёўня з другім святлом. Вокны тут выходзяць на двор.
У іншай частцы дома знаходзяцца дапаможнае памяшканне, вялікі санвузел з душам і саунай.
На другім паверсе ўпарадкавана спальня з выхадам на балкон, кабінет і санвузел.
Дом поўнасцю мэбляваны і абстаўлены бытавой тэхнікай. У аздабленні пераважна выкарыстоўвалася дрэва. Ацяпляюцца памяшканні з дапамогай газавага катла. У гасцінай падтрымлівае цяпло камін, зроблены цёплыя вадзяныя падлогі з індывідуальным рэгуляваннем у кожным пакоі. Вада паступае са свідравіны, каналізацыя — мясцовая.
Участак з невялікім перападам вышынь займае 20 сотак. Па перыметры ён абгароджаны плотам, уздоўж яго гаспадары пасадзілі хвоі. На тэрыторыі выкапаны дзве сажалкі са стронгай і лілеямі.
Дом каштуе 269 тысяч долараў.
Чытайце таксама:
Як выглядае інтэр’ер за 100 тысяч даляраў у невялікай кватэры ў Мінску
У Драздах прадаюць катэдж па шалёнай цане. Што ў ім?
Як за 10 гадоў змяніліся цэны на нерухомасць у Мінску: параўноўваем, што прынесла найбольшую выгаду