Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Грузчык быў звольнены «за ажыццяўленне дзеянняў работнікам, які непасрэдна абслугоўвае грашовыя і матэрыяльныя каштоўнасці». Гэта абгрунтоўвалася тым, што яго дзеянні сталі падставай для страты даверу да яго з боку наймальніка.

Мужчына палічыў, што звальненне незаконнае, прасіў суд аднавіць яго на працы, спагнаць з адказчыка сярэдні заробак за час вымушанага прагулу плюс 3000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама судовыя выдаткі.

Што вырашыў суд Ленінскага раёна Мінска:

  • звальненне незаконнае;
  • мужчыну трэба аднавіць на працы;
  • выплаціць кампенсацыю за вымушаны прагул — 622,95 рубля;
  • пакрыць маральную шкоду — 100 рублёў.

Суд прыйшоў да высновы, што мужчына не хаваў, што разбіў шампанскае, і пагадзіўся пакрыць шкоду. Таму яго дзеянні не могуць быць падставай для страты даверу з боку наймальніка.

Адкуль тут маральная кампенсацыя?

Работнік звольнены незаконна, па дыскрэдытуючых падставах, так што суд палічыў абгрунтаваным довад мужчыны аб маральных пакутах. Праўда, кампенсацыя аказалася значна менш за запытаную.

Адказчык падаў апеляцыйную скаргу. Сетка даказвала, што высновы суда не заснаваныя на даследаваных абставінах справы, паказаннях бакоў і сведак.

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда не знайшла падстаў, каб адмяніць рашэнне. Змянілі толькі суму сярэдняга заробку за час вымушанага прагулу — 1202,85 рубля.

Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1