Яшчэ ў дзень да таго, як была уручаная нобелеўская прэмія міру Бараку Абаму, Ослаўскі універсітэт прэзентаваў адметную ініцыятыву — урачыстыя выбары «дыктатара года». Сёння ж гэты тытул быў прысвоены вярхоўнаму кіраўніку Ірана, аятоле Алі Хаменеі.

Паводле зачынальнікаў спаборніцтва, тытул «Дыктатар года» будзе дадзены таму, хто «цягам года праяўляў найвялікшую варожасць у дачыненні да свайго народу і ў дачыненні да іншых нацыяў, а таксама адчувальна павялічыў людскія пакуты».

У галасаванні бралі ўдзел студэнты універсітэту Осла з дапамогай сацыяльнай сеткі «Фэйсбук». Хаменеі атрымаў больш за тры тысячы галасоў з 4200 пададзеных. У аятолы было 11 спаборнікаў, сярод якіх, такія аўтарытэтныя аўтарытарысты, як спадчынны кіраўнік Паўночнае Карэі Кім Чэн Ір, незаступны прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ ды верхаводнік вайсковае хунты ў М'янме — Тэн Швэ.

Паводле словаў прафесаркі Ослаўскага універсітэту Ніны Вітошэк, ідэя конкурсу была -- «нагадаць свету пра генацыд ды катаванні, што ўжываюцца ў дачыненні да мільёнаў людзей, чые жыцці штодня вісяць на валаску ў месцах, што ператварыліся ў пекла на зямлі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?