На фота — Павел Сауцін

На фота — Павел Сауцін

Затрыманы — 31-гадовы гамяльчук Павел Сауцін.

Захапляўся ён камп'ютарнымі гульнямі і шмат гуляў. Таксама пісаў каментары на розных форумах пра гульні. 

У 2020-м хлопец падтрымаў рух за свабодныя выбары. Таксама ён пакінуў пару дзясяткаў каментароў у розных тэлеграм-чатах. А на самым пачатку 2021-га — выдаліў свой тэлеграм. Каля тыдня таму яго затрымалі.

Як яго маглі адшукаць? Па нікнэйме ў тэлеграме, які захоўваецца ў базах МУС нават пасля выдалення акаўнта. Павел меў такі ж нікнэйм ва ўсіх сацсетках.

Гісторыя нікнэймаў мужчыны — да 21 лютага 2021-га акаўнт быў выдалены

Гісторыя нікнэймаў мужчыны — да 21 лютага 2021-га акаўнт быў выдалены

Гэты нікнэйм выглядае як унікальны, то-бок такі, якім карыстаецца ўсяго адзін чалавек. І хоць Павел нідзе не публікаваў свайго фота публічна, калі проста яго «пагугліць», то можна знайсці дастаткова інфармацыі пра яго — імя і прозвішча (па e-mail, узятым са злітай базы), дату нараджэння (з акаўнта «Кінапоіска») і нават адрас жыхарства. Да таго ж новы акаўнт ён назваў візуальна падобным імем карыстальніка. Гэтых звестак больш чым дастаткова, каб адшукаць канкрэтнага чалавека.

Скрыншоты з акаўнтаў і інфармацыі са злітых базаў пра Паўла Сауціна

Скрыншоты з акаўнтаў і інфармацыі са злітых базаў пра Паўла Сауціна

Вядома, што 19 верасня над ім адбыўся суд па адміністрацыйнай справе за «распаўсюд экстрэмізму» — часам па адміністраціўках судзяць спачатку тых, пад каго яшчэ не гатовая «крыміналка». ГУБАЗіК сцвярджае, што крымінальную справу супраць яго ўсё ж завядуць, а хлопец «паедзе» ў СІЗА.

Каб абараніцца, Павел мог бы паспрабаваць выдаліць ці пераназваць усе свае старыя акаўнты іншым нікнэймам, а новы называць словам, зусім не звязаным з ім. Тут мы тлумачылі, як зрабіць акаўнт сапраўды ананімным.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі 

Клас
11
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
9
Абуральна
81