Паліну абвінавачваюць па ч. 1 арт. 411 КК — злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Справа будзе разглядацца ў судзе Рэчыцкага раёна. Пасяджэнне будзе адкрытым.

На будучым тыдні Шарэнду-Панасюк этапуюць у рэчыцкі ІЧУ. На сёння яна знаходзіцца ў СІЗА №3 Гомеля. На гэты момант у яе вельмі кепскі стан здароўя, а стасункаў са сваякамі няма ўжо паўгода.

Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Чытайце таксама:

«Мех пабітых яблыкаў ад невядомага «добразычліўца». Стала вядома, чаму не даходзяць перадачы да Паліны Шарэнды-Панасюк

Для Паліны Шарэнды-Панасюк перасталі прымаць перадачы

Паліна Шарэнда-Панасюк спыніла галадоўку. Яе патрабаванні выканалі

Паліна Шарэнда-Панасюк, пратэстуючы супраць бясконцых здзекаў, абвясціла галадоўку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9