Скрыншот з некаторымі затрыманымі з відэа ГУБАЗіКа

Скрыншот з некаторымі затрыманымі з відэа ГУБАЗіКа

На відэа ГУБАЗіКа ўсіх людзей даволі брутальна затрымліваюць, некаторых мужчын кладуць тварам на зямлю, для затрымання няўзброеных людзей сілавікі цалкам экіпіраваныя. Пад аблаву трапілі жыхары Гомеля, Жлобіна і Рэчыцы.

Частку затрыманых вінавацяць у падпісках на незалежныя медыя і іншыя прызнаныя «экстрэмісцкімі» рэсурсы. Дваіх затрыманых вінавацяць яшчэ і ў тым, што яны пакідалі каментары, а адна жанчына на відэа кажа, што дасылала ў тэлеграм-боты інфармацыю пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі.

Адну з затрыманых апазнаў «Флагшток» — гэта вядомая гомельская велаактывістка Святлана Кароль.

Асобы іншых пакуль невядомыя.

Паведамляецца, што супраць некаторых затрыманых завялі крымінальныя справы.

Чытайце таксама:

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
45