Дом узвядуць у квартале «Калейдаскоп» (знаходзіцца на захадзе Цэнтральнага парка). Побач з ім размесціцца паркінг з магазінам і адкрыецца дзіцячы садок. Новабудоўля «расцягнецца» на чатыры падʼезды. Фасад запланавалі незвычайны — са спалучэннем каралавага колеру, адценняў паціны і танаванага шкла.

У двары збудуюць дзве гульнявыя пляцоўкі для дзяцей рознага ўзросту. Альтанак таксама будзе дзве: адна — для адпачынку, іншая — для працы. Прадугледжаны міні-агарод, велабоксы, зона для барбекю і куток з настольнымі гульнямі.

Акрамя 20-метровых мікракватэраў у новабудоўлі будуць і больш звыклыя плошчы. Столі — 2,7 метра, прадугледжаны адкрытыя балконы, на першым паверсе — асабістыя тэрасы з электрамеханічнымі ралетамі і маркізамі. Кватэры даступныя ў двух фарматах — з аздабленнем ад забудоўшчыка і без яго. Прадугледжаны і варыянты з гатовай кухняй.

На старце продажаў метр аддаюць ад $1265 долараў па курсе. Што да тых самых студый па 20 метраў, то яны абыдуцца прыкладна ў $32 000 у эквіваленце. Не вельмі танна для такой плошчы, але затое ў «Новай Баравой». Новы дом у квартале «Калейдаскоп» плануюць здаць у сярэдзіне 2025 года.

Чытайце таксама:

Як за 10 гадоў змяніліся цэны на нерухомасць у Мінску: параўноўваем, што прынесла найбольшую выгаду

Самую дарагую кватэру ў жніўні прадалі ў доме Чыжа. Вось як яна выглядае

У атмасферным кутку Мінска зносяць старую забудову

Клас
7
Панылы сорам
12
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1