У пятніцы і выхадныя дні ў Мінску вырастаюць шматметровыя чэргі на маршруткі ў Барысаў і Жодзіна. Відавочцы знялі відэа чаргі з пасажыраў увечары ў суботу, 9 верасня. Жодзінцы абураныя, што аўтапарк не выканаў свайго абяцання пусціць дадатковы аўтобус.

— Такія чэргі да барысаўскіх і жодзінскіх маршрутак выстройваюцца кожную пятніцу і суботу, — піша чытач Ex-press.live. — Праблема не вырашаная, хоць і абяцаў Жодзінскі аўтапарк запусціць дадатковы аўтобус з Мінска. Але праблема не толькі гэтага часу. У мінулую нядзелю на аўтастанцыі ў Жодзіне хацеў узяць квіток на раніцу панядзелка.

Там была бітва за квіткі сярод людзей, якія хацелі ехаць увечары ў нядзелю ў Мінск.

І былі людзі, якія казалі, што прыехалі з Барысава, каб заехаць у Мінск. Жэсць нейкая творыцца…

@expressby Очереди на маршрутки из Минска в Борисов и Жодино вечером в субботу, 9 сентября. #expressby #видеоновости #Жодино #zhodino #Борисов #borisov #транспорт #маршрутка ♬ Good Energy - Jeppe Reil

Ужо не першы месяц жыхары Жодзіна і Барысава скардзяцца, што дарога дадому з Мінска ў пятніцу і выхадныя ператвараецца для іх у сапраўдны квэст. У чэрвені людзі здымалі ролікі, фатаграфавалі чаргу, заклікалі пісаць скаргі ва ўсе інстанцыі.

Дырэктар аўтапарку №18 Юрый Кульваноўскі паведаміў, што «прапрацоўваецца пытанне аб увядзенні яшчэ аднаго рэйса з часам адпраўлення з Жодзіна прыкладна ў 22:10. Адпаведна, ад станцыі метро «Усход» ён будзе адпраўляцца ў 22:40—23:00».

Таксама стала вядома, што з 20 верасня Мінаблпасажыртранс прыпыніць выкананне некалькіх рэйсаў па маршруце № 500э Мінск — Барысаў.

У прыватнасці, гэта рэйсы ад аўтавакзала Барысаў у 06:13 штодня, у 06:29 і ў 07:01 у нядзелі, а таксама з АС Славінскага ў 07:33 штодня, у 07:49 і ў 08: 21 у нядзелі.

Прычына адмены рэйсаў не называецца.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3