Эмерсан Мнангагва на выбарчым участку. Фота: AP

 Эмерсан Мнангагва на выбарчым участку. Фота: AP

Паводле Лукашэнкі, вынікі выбараў сведчаць «аб істотнай падтрымцы» грамадствам палітыкі Мнангагва.

«Пад вашым кіраўніцтвам дзяржава, безумоўна, працягне паступова павялічваць эканамічны, прамысловы, навуковы і культурны патэнцыял, умацоўваць пазіцыі на міжнароднай арэне», — дадаў Лукашэнка.

Ён паабяцаў, што «Беларусь прыкладзе ўсе намаганні, каб вывесці традыцыйна дружалюбныя і даверныя адносіны паміж Мінскам і Харарэ на ўзровень стратэгічнага партнёрства».

Эмерсан Мнангагва, паводле мясцовага ЦВК, пераабраны на другі тэрмін.

«Мнангагва Эмерсан Дамбудза, прадстаўнік партыі ZANU-PF, аб'яўляецца належным чынам абраным прэзідэнтам Рэспублікі Зімбабвэ», — заявіла кіраўніца ЦВК краіны Прысцыла Чыгумба.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён набраў падчас галасавання 52,6% галасоў зімбабвійскіх выбаршчыкаў.

Апазіцыйны кандыдат і лідар партыі «Грамадзянская кааліцыя за перамены» Нэльсан Чаміза атрымаў 44% галасоў.

Чытайце таксама:

Хрэнін сустрэўся з міністаркай абароны Зімбабвэ ФОТАФАКТ

Беларусь і Зімбабвэ дамовіліся супрацоўнічаць у касмічнай сферы

Аксілія Мнангагва прыязджала ў Беларусь з двума сынамі-блізнюкамі

Першая лэдзі Зімбабвэ — Лукашэнку: Вы не толькі бацька, вы — маці

Трэцюю жонку прэзідэнта Зімбабвэ зрабілі ганаровым доктарам Беларускага медуніверсітэта. Па адукацыі яна сакратарка

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3