Мойсес Кайседа. Фота: Darren Walsh / Chelsea FC via Getty Images

Мойсес Кайседа. Фота: Darren Walsh / Chelsea FC via Getty Images

«Я шчаслівы далучыцца да «Чэлсі»! Я так рады быць тут, у гэтым вялікім клубе, і мне не давялося двойчы думаць, калі мне патэлефанавалі з «Чэлсі», я проста ведаў, што хачу падпісаць кантракт з гэтым клубам. Гэта спраўдзілася мара быць тут, і я не магу чакаць, каб пачаць працаваць з камандай», — сказаў Кайседа.

Паводле звестак Sky News, сума трансферу стала рэкорднай для англійскага футбола і склала €133,5 млн (115 мільёнаў фунтаў).

Папярэдні рэкорд быў усталяваны літаральна месяц таму, калі Дэклан Райс перайшоў з «Вэст Хэма» ў «Арсенал» за 122 мільёны еўра.

У мінулым сезоне Кайседа правёў 43 матчы за «Брайтан», забіў адзін гол.

Чытайце таксама:

«Рэал» купіў 19-гадовага паўабаронцу за 103 мільёны еўра

Экс-зорка «Манчэстэр Юнайтэд» хацеў перайсці ў «Рэал», але Анчэлоці заблакаваў трансфер

Неймар перабіраецца ў Саудаўскую Аравію

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0