Фота: Радыё Свабода

Фота: Радыё Свабода

Ігара Карнея затрымалі 17 ліпеня. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА.

У чым канкрэтна абвінавачваюць журналіста — афіцыйна не паведамлялася. Паводле неафіцыйнай версіі — у супрацоўніцтве з інтэрнэт-рэсурсамі, прызнанымі ў Беларусі экстрэмісцкімі, піша «Народная Воля».

«Кацярына Шульман у адным са сваіх інтэрв'ю казала пра прывілей застацца. Не ўсе могуць з'ехаць, застацца — гэта таксама прывілей. Да 17 ліпеня, да затрымання Ігара, у нас быў такі прывілей.

Наш новы этап жыцця пачаўся 10 жніўня, наш дом цяпер за чатыры з паловай тысячы кіламетраў ад Мінска, пасярод Атлантыкі, на Азорах. Я не маю ілюзій ці спадзяванняў на вяртанне, але я ведаю, што ў мяне хопіць сіл, каб зрабіць гэта месца пунктам зборкі нашай сям'і. Сюды будуць прылятаць нашы дзеці, калі-небудзь сюды прыедзе Ігар, я ў гэта веру.

Не так я хацела пачаць новы этап у жыцці, але ўжо як ёсць. Хай вышэйшыя сілы захоўваюць усіх, хто застаецца ў Беларусі», — напісала жонка Ігара Карнея Інна ў сацыяльных сетках.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
16
Абуральна
2