Імёны загінулых пакуль не называюцца.

«Пазыўныя і тым больш імёны ваяроў не выдаюцца ў мэтах бяспекі сваякоў».

З імі кіраўніцтва палка, як паведамляецца, знаходзіцца ў кантакце.

«Полк Каліноўскага смуткуе з усім беларускім народам, які сутыкнуўся з чарговай ахвярай. З ахвярай у вайне за незалежнасць Украіны і Беларусі. Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў, і, нягледзячы ні на што, мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імперыяй», — падсумоўваецца ў прэс-рэлізе.

Сёння, таксама не называючы імя, пра гібель аднаго з беларускіх добраахвотнікаў паведамілі ў тэлеграм-канале грамадскага аб'яднання «Пагоня».

Колькасць загінулых за Украіну беларускіх байцоў ад пачатку расійскага ўварвання ў 2022 годзе дасягнула 31 чалавека.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
105
Абуральна
1