Марафон падтрымала амерыканска-брытанская журналістка і пісьменніца Эн Элізабет Эплбаўм. Яна нарадзілася ў Вашынгтоне, але яе продкі эмігравалі ў ЗША з Беларусі. Напісала кнігу «Паміж Усходам і Захадам», у якой апісвала міграцыйны шлях сваёй сям'і.

За сваю кнігу пра гісторыю ГУЛАГа «Gulag: A History» Эплбаўм атрымала Пулітцэраўскую прэмію.

Допіс Эн Элізабет Эплбаўм. Скрын яе старонкі ў твітары

Допіс Эн Элізабет Эплбаўм. Скрын яе старонкі ў твітары

«Сёння беларуская дэмакратычная грамадзянская супольнасць аб'ядналася ў марафоне па зборы сродкаў для тых, хто знаходзіцца за кратамі. Вы таксама можаце дапамагчы. Праявіце салідарнасць», — напісала журналістка пра беларускі марафон салідарнасці.

Расійскі рэпер Noize MC, які пасля паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны пакінуў радзіму, таксама праанансаваў беларускі марафон салідарнасці.

Анонс расійскага музыкі Noize MC беларускага марафону салідарнасці. Скрын сторыз у інстаграм

Анонс расійскага музыкі Noize MC беларускага марафону салідарнасці. Скрын сторыз у інстаграм

Рэпост зрабіў і расійскі музыка Макс Пакроўскі з гурта «Ногу свело!».

Анонс марафону ў расійскага музыкі Макса Пакроўскага. Скрын сторыз у інстаграм

Анонс марафону ў расійскага музыкі Макса Пакроўскага. Скрын сторыз у інстаграм

Анонс марафону ў традыцыйным вечаровым стрыме зрабілі юрыст Марк Фейгін і ўкраінскі палітык Аляксей Арастовіч.

«Жыве Беларусь», — сказаў Арастовіч і паказаў знак віктары.

Скрын эфіру канала «Фейгін LIVE»

Скрын эфіру канала «Фейгін LIVE»

Дацкая журналістка і даследчыца актыўнасці ў выгнанні Катрын Стэўнхой адзначыла, што ў Беларусі з кожным днём павялічваецца колькасць палітвязняў, і падзялілася спасылкай на збор.

«Жыве Беларусь», — дадала яна.

Допіс Катрын Стэўнхой. Скрын яе старонкі з твітара

Допіс Катрын Стэўнхой. Скрын яе старонкі з твітара

Амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Эрні Барбараш (Ernie Barbarash) таксама праанансаваў беларускі марафон салідарнасці:

«У гэтую суботу, 29 ліпеня, шматлікімі незалежнымі журналісцкімі платформамі праводзіцца дзённы марафон салідарнасці для збору сродкаў для палітвязняў і іх семʼяў. Калі ласка, глядзіце і ахвяруйце».

Анонс марафону салідарнасці кінарэжысёра Эрні Барбараша. Скрын яго старонкі з твітара 

Анонс марафону салідарнасці кінарэжысёра Эрні Барбараша. Скрын яго старонкі з твітара 

Эрні Барбараш нарадзіўся ў Адэсе, але ў дзяцінстве сям'я эмігравала ў Канаду. Найбольш ён вядомы баевікамі. У фільмах «Гульні кілераў» і «6 куль» здымаўся Жан-Клод Ван Дам.

Польскі дыпламат Артур Міхальскі падзяліўся ў твітары:

«Нам не ўсё адно!» Прыстойныя, адважныя, шляхетныя… цяпер вязні. Памятай пра іх, іх жонак і мужоў! Падумай пра іх і іх бацькоў! Дапамажы ім і іх дзецям. Твая салідарнасць дасць ім сілы, твая дапамога — надзею. Будзь салідарны — гэта крок да перамогі».

Допіс Артура Міхальскага. Скрын яго старонкі з твітара 

Допіс Артура Міхальскага. Скрын яго старонкі з твітара 

Часовая павераная Літвы ў справах Беларусі Аста Андрыяўскене (Asta Andrijauskienė) напісала:

«Беларусь, нам не ўсё адно! Сёння незалежныя беларускія СМІ, грамадскія арганізацыі і ініцыятывы абʼядналіся ў 12-гадзінным агульнабеларускім інтэрнэт-марафоне салідарнасці «Нам не усё адно!», каб сабраць сродкі для беларускіх палітвязняў і іх семʼяў».

Допіс пра беларускі марафон салідарнасці літоўскай дыпламаткі Аста Андрыяўскене. Скрын яе старонкі з твітара

Допіс пра беларускі марафон салідарнасці літоўскай дыпламаткі Аста Андрыяўскене. Скрын яе старонкі з твітара

Праваабаронца, палітолаг і кіраўнік літоўскага офіса Freedom House Віціс Юрконіс адзначыў: 

«Барацьба ў Беларусі працягваецца. Ніхто не казаў, што будзе лёгка. Больш упэўненасці ў сваёй справе. Суперажыванне і салідарнасць адно з адным. Неабходны супраціў і барацьба з беспакаранасцю. Міжнародная салідарнасць ёсць, толькі працягвайце змагацца за свабоду!» 

Каментар літоўскага праваабаронцы Віціса Юрконіса пра марафон салідарнасці. Скрын яго старонкі з твітара

Каментар літоўскага праваабаронцы Віціса Юрконіса пра марафон салідарнасці. Скрын яго старонкі з твітара

Ініцыятыву падтрымала гісторык Усходняй Еўропы з Інстытута сучаснай гісторыі ў Мюнхене Юлія Ван Сол.

Допіс гісторыка Юліі ван Сол пра марафон салідарнасці. Скрын яе старонкі з твітара

Допіс гісторыка Юліі ван Сол пра марафон салідарнасці. Скрын яе старонкі з твітара

Анлайн-марафон «Нам не ўсё адно!» праводзілі беларускія незалежныя медыя і праваабарончыя ініцыятывы, каб сабраць грошы для палітвязняў і іх сем’яў. За 12 гадзінаў на марафоне было сабрана 355 тысяч еўра.

Але збор яшчэ не закрыты. Ахвяраваць грошы можна па спасылцы salidarnasc.com да 23:59 гадзін 30 ліпеня.

Клас
119
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?