Скульптура «Бацькаўшчына-маці». Фота: Wikimedia Commons

Скульптура «Бацькаўшчына-маці». Фота: Wikimedia Commons

Адкрытая ў савецкі час скульптура называецца «Радзіма-маці», але неўзабаве яна атрымае назву» Украіна-маці», сказаў Саўчук, які ўзначальвае музей, на тэрыторыі якога ўсталяваны манумент, паведамляе Бі-бі-сі.

Раней украінскія ўлады вырашылі памяняць сімволіку на шчыце, які трымае ў руцэ жаночая фігура: замест герба СССР там мае з'явіцца трызубец — герб сучаснай Украіны.

«Калі мы складзем усе пазлы, то ўбачым карціну абсалютна новага жыцця манумента, якая абапіраецца на факты, якія для мяне з'яўляюцца вызначальнымі: ён створаны ва Украіне, створаны намаганнямі ўкраінскіх работнікаў, інжынераў, навукоўцаў. Ён з'яўляецца ўнікальным помнікам навукі і тэхнікі. Гэты манумент сёння атрымлівае другое жыццё», — кажа Саўчук

Паводле слоў Саўчука, пастанова аб перайменаванні яшчэ мае быць зацверджаная ўкраінскім Міністэрствам культуры.

Трызубец замест Савецкага герба мае з'явіцца на мануменце да 24 жніўня, калі Украіна будзе адзначаць чарговы Дзень незалежнасці.

Помнік «Радзіма-маці» — самая высокая манументальная скульптура Еўропы і пятая ў свеце. Вышыня манумента з пастаментам — 102 метры.

У Кіеве заменяць савецкі герб на герб Украіны на помніку «Радзіма-маці».

Статуя адлюстроўвае жанчыну, якая падымае ўверх шчыт і меч.

У сярэдзіне красавіка гэтага года Вярхоўная Рада прыняла закон, паводле якога ва Украіне забараняюцца звязаныя з расійскай імперскай палітыкай сімвалы і тапонімы, у тым ліку афіцыйная сімволіка Расіі (з часоў Маскоўскага царства да сучаснай Расійскай Федэрацыі).

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3