Танк «Абрамс». Фота: AP Photo/Saurabh Das

Танк «Абрамс». Фота: AP Photo/Saurabh Das

Першая партыя Abrams будзе ўключаць ад 6 да 8 танкаў. Усяго ЗША плануюць адправіць 31 танк, што роўна аднаму ўкраінскаму батальёну.

«Мы, безумоўна, працуем над тым, каб даставіць іх ва Украіну як мага хутчэй», — сказаў прадстаўнік Пентагона палкоўнік Марцін О'Донэл, адмовіўшыся абмяркоўваць канкрэтныя тэрміны.

Па словах адной з крыніц Politico, першая серыя мадыфікацый танкаў ужо зроблена, аднак пакуль незразумела, ці паспеюць Штаты завяршыць усе неабходныя працы да канца жніўня.

Адзначаецца, што перад тым, як украінскія вайскоўцы змогуць пачаць эксплуатацыю танкаў, яны павінны завяршыць курс навучання працягласцю прыкладна 10 тыдняў на армейскай базе Графенвер у Нямеччыне. Па словах чыноўніка Пентагона, гэта навучанне ўкраінцы плануюць завяршыць у жніўні.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0