Выява: Google

Выява: Google

Новая тэставая фішка дазваляе карыстальніку ўводзіць падказку для стварэння фону для выкліку. Функцыя, першую інфармацыю пра якую апублікаваў адзін з карыстальнікаў твітара, — гэта частка Google Workspace Labs. Гэта азначае, што пакуль толькі некалькі чалавек, якія ўдзельнічаюць у тэсце, змогуць тэставаць і выкарыстоўваць гэтую функцыю.

Як тлумачыцца на старонцы тэхпадтрымкі Google, тэставальнікі маюць націснуць кнопку «Ужыць візуальныя эфекты» > «Стварыць фон» (Apply Visual Effects > Generate a background), і адкрыецца поле для ўводу падказкі. Вы можаце ўвесці падказку накшталт «Раскошны інтэр'ер гасцёўні» і нават выбраць стыль: «Фатаграфія», «Ілюстрацыя» або «Фантазія». 

Таксама карыстальнік зможа пабачыць іншыя прапановы для згенераваных фонаў на аснове вашай падказкі. Калі ж карыстальнік палічыць згенераваны кантэнт небяспечным, ён зможа адправіць водгук у Google аб гэтым.

Раней Google ўжо эксперыментаваў з генерацыяй фону з дапамогай ШІ. У прыватнасці, кампанія анансавала генератыўныя ШІ шпалеры, калі карыстальнік можа ператварыць тэкст у малюнак для стварэння новых і арыгінальных шпалераў для сваёй мабільнай прылады. Дарэчы, кампанія Snap у красавіку таксама прэзентавала сваю функцыю стварэння фону на аснове ШІ для падпісчыкаў Snapchat+, распавядае Techcrunch.

У гэтым годзе пошукавы гігант выпусціў шырокі набор функцый для Google Meet, у тым ліку эмодзі-рэакцыі, падтрымку струмянёвай перадачы 1080p і функцыю спалучэння плітак. Апошняя, напрыклад, вылучае абедзве пліткі, калі адзін з удзельнікаў гаворыць, што палягчае падключэнне сурдаперакладчыка да прамоўцы.

Чытайце таксама:

Google Lens цяпер можа шукаць захворванні скуры

Як пачысціць ваш акаўнт у Google Play — пакрокавы гайд

Чат-боты са штучным інтэлектам пішуць навіны. Як гэта змяняе працу рэдакцый

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0