Скрын з фільма

Скрын з фільма

Беларускія спецслужбы трактуюць выхад на праезную частку як злачынства.

Верагодна, большасць людзей, паказаных у фільме, ужо траплялі на здымкі спецслужбаў. Але праблема такіх твораў (як і з кнігай «Я выходжу») у тым, што яны прыцягваюць дадатковую ўвагу да людзей, якія да гэтага маглі трапіць у поле зроку спецслужбаў. Пасля кожнага гучнага твору пра пратэсты спецслужбы пачыналі хвалі рэпрэсій супраць тых, хто ў ім «засвяціўся». 

ГУБАЗіК у каментарах да фільма стаў пісаць, што ўжо шукае людзей, якія трапілі ў кадр.

Пазней фільм з канала Delfi выдалілі, але ён застаўся ў сілавікоў — яны залілі відэа на свой канал. Відэа пасля гэтага апублікавала таксама «Вясна» — каб людзі маглі знайсці сябе.

Калі вы заўважылі ў фільме знаёмых, папярэдзьце іх, каб яны маглі прыняць меры бяспекі.

Калі вы ўнутры Беларусі, то па парады наконт выезду можна звяртацца да BYSOL. Калі вы вырашылі заставацца ў краіне, то варта зрабіць дадатковыя захады бяспекі. Часта ў людзей пасля затрымання знаходзяць матэрыялы для дадатковых артыкулаў (напрыклад, каментары або скіданне інфармацыі ў боты), таму варта паклапаціцца пра змест сваіх гаджэтаў і іншыя рэчы.

Чытайце таксама:

«Спецслужбы гуляюць з намі, як з кацянятамі». Як лукашысты выкарысталі кнігу «Я выходжу»

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў

Клас
4
Панылы сорам
33
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
42