Фота: АР

Фота: АР

«Каля 50% таго, што першапачаткова было захоплена, ужо вернута», — сказаў Блінкен у інтэрв'ю CNN. Яго словы цытуе Reuters.

Таксама Блінкен дадаў, што контнаступ не скончыцца на працягу наступнага тыдня або двух, хутчэй, гэта будзе некалькі месяцаў.

У канцы чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў, што прасоўванне контрнаступлення больш «павольнае, чым хацелася б».

Украіна адбіла некалькі вёсак на поўдні і тэрыторыю вакол разбуранага горада Бахмута на ўсходзе, але не дамаглася сур'ёзнага прарыву праз добра абароненыя расійскія рубяжы, піша Reuters.

Калі Блінкена спыталі, ці атрымае Украіна знішчальнікі F-16 амерыканскай вытворчасці, ён сказаў, што верыць у гэта.

У жніўні ў Даніі кааліцыя з 11-ці краін пачне навучаць украінскіх пілотаў кіраванню знішчальнікамі F-16, а ў Румыніі будзе створаны навучальны цэнтр.

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0