Скрын відэа АНТ

Скрын відэа АНТ

Пра яго распавялі на АНТ.

«Мне паступіў званок з прапановай, расказалі, што такі фармат цікавы будзе, будуць працаваць толькі хлопцы. І я прыняў рашэнне, што гэта цікавы досвед, трэба паспрабаваць», — расказаў вядучы спецыяліст продажу рознічных банкаўскіх прадуктаў Мацвей Кавалько.

У Беларусбанку на такі эксперымент пайшлі, бо палічылі, што жыхаркам маладога мікрараёна Мінска такая фішка зойдзе. Адрас гэтага аддзялення ў сюжэце не згадваецца.

Але самі супрацоўнікі да жаночай увагі гатовыя.

«Я не звяртаю ўвагі, мне нельга. Я жанаты», — усміхаецца вядучы спецыяліст аказання рознічных банкаўскіх паслуг Яўген Таненя.

Але, як кажуць у сюжэце, жанатыя не ўсе.

У пятніцы мужчынскі калектыў адпраўляецца на турзлёты.

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1