АТАCMS. Фота: Wikimedia Commons

АТАCMS. Фота: Wikimedia Commons

Пра гэта паведамляе The Washington Post са спасылкай на неназваных амерыканскіх чыноўнікаў, піша «Еўрапейская праўда».

Па словах прадстаўнікоў Пентагона і прэзідэнцкай адміністрацыі, на працягу некалькіх апошніх месяцаў не адбылося ніякіх змен і не было прадметных дыскусій па гэтым пытанні.

У Пентагоне лічаць, што ва Украіны ёсць больш надзённыя патрэбы. У ведамстве таксама асцерагаюцца, што адпраўка Украіне дальнабойных ракет сур'ёзна падарве гатоўнасць ЗША да патэнцыйных канфліктаў.

Як адзначылі чыноўнікі, колькасць ATACMS у амерыканскіх арсеналах павінна заставацца фіксаванай, пакуль іх не заменяць на ракеты наступнага пакалення з большай далёкасцю дзеяння PrSM. Чакаецца, што яны паступяць на ўзбраенне да канца гэтага года.

Выданне паведамляе, што Lockheed Martin штогод вырабляе 500 ATACMS, але яны прызначаныя для продажу іншым краінам.

Раней паведамлялася, што ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ідуць «ціхія» дэбаты адносна таго, ці варта пасылаць Украіне дальнабойныя тактычныя ракетныя сістэмы ATACMS.

Чытайце таксама:

Самалёты F-16 Украіне: што гэта памяняе

Ракеты Storm Shadow змусяць Чарнаморскі флот пакінуць Севастопаль?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
31