Схема: «Беларускі Гаюн»

Схема: «Беларускі Гаюн»

У большасці машын нумары заклееныя, у астатніх — нумарныя знакі РФ і так званых «ЛДНР». Калону суправаджае беларуская ДАІ.

Характэрна, што гэта калона змяніла маршрут і, у адрозненне ад папярэдніх, прайшла не цалкам па Р-43 і далей па М-5, а каля Чэрыкава збочыла на Р-122 у напрамку Магілёва і далей па М-8 у напрамку Р-93 на Бабруйск.

Лагер для вагнераўцаў у Беларусі разбілі каля вёскі Цэль у Асіповіцкім раёне.

Раней кіраўніцтва ПВК «Вагнер» заяўляла, што ў Беларусь перабазуецца да 10 тысяч байцоў гэтай кампаніі. 

ПВК «Вагнер» фармальна лічыцца прыватнай вайсковай кампаніяй, але фактычна была створаная Генштабам Расіі для выканання спецыяльных задач і пад выглядам, што за гэтым не стаіць афіцыйная Масква. ПВК «Вагнер» панесла цяжкія страты падчас нападу на Украіну. Паводле інфармацыі кіраўніцтва структуры, па стане на 20 мая з 79 тысяч наймітаў былі забітыя 22 тысячы, параненыя 40 тысяч.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
28