Аляксандр Мірскі. Скрыншот з відэа АНТ

Аляксандр Мірскі. Скрыншот з відэа АНТ

24 ліпеня Мінскі гарадскі суд пачне разгляд справы ў дачыненні да Аляксандра Іванавіча Мірскага паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве), звяртае ўвагу тэлеграм-канал праваабарончага цэнтра «Вясна». Справу будзе разглядаць Алена Шылько.

Пра затрыманне Мірскага стала вядома зімой: пра гэта расказалі ў прапагандысцкім фільме на тэлеканале АНТ. У ім паведамлялася, што мужчына сем гадоў супрацоўнічаў з польскімі і літоўскімі спецслужбамі, а цяпер знаходзіцца пад следствам і абвінавачваецца па артыкуле аб здрадзе дзяржаве.

Нярэдка за абвінавачваннямі аб «здрадзе дзяржаве» хаваюцца палітычныя справы. Так, у «здрадзе дзяржаве» абвінавачвалі Паўла Белавуса — так інтэрпрэтавалі атрыманне структурамі, у якіх ён удзельнічаў, грошай на праекты, што былі скіраваныя на развіццё беларускай культуры.

Старшынства ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый было для Мірскага грамадскай нагрузкай. Яго асноўнай працай было кіраванне туркампаніяй «Нова тур». Да таго ён стварыў турфірму «Сакуб». Назва кампаніі «Нова тур» супадае з назвай найбольшага літоўскага тураператара «Новатурас». Невядома, ці мелі яны камерцыйныя сувязі.

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
34