Што новага глядзяць у тэлефоне

Па паведамленнях відавочцаў, шмат часу спецслужбісты на мяжы пачалі надаваць вывучэнню праграмы «Тэлефон» і спісаў апошніх тэлефанаванняў.

Яшчэ адзін пункт — тэлефонныя кнігі і кантакты там. Таксама вельмі шмат увагі надаюць кантактам у тэлеграме.

Па нашых звестках, праглядаюць таксама архівы пошты.

Як пачысціць тэлефонныя кнігі

Спіс тэлефанаванняў на андроідзе выдаліць проста (на айфонах схема падобная).

Адкрыйце праграму «Тэлефон». Перайдзіце ў спіс апошніх выклікаў. Націсніце той нумар, які вы хацелі б выдаліць. Адкрыецца меню — там трэба націснуць «Выдаліць».

Меню, якое адкрываецца пасля націску на нумар. Націсніце «Выдаліць»

Меню, якое адкрываецца пасля націску на нумар. Націсніце «Выдаліць»

Пасля адкрыецца акенца пацвярджэння. Націсніце «Выдаліць» яшчэ раз.

Акенца пацвярджэння выдалення нумара з апошніх выклікаў. Націсніце «Выдаліць»

Акенца пацвярджэння выдалення нумара з апошніх выклікаў. Націсніце «Выдаліць»

Як пачысціць спіс кантактаў у тэлефоне

Каб выдаліць некага з кантактаў на Android, зайдзіце ў праграму «Тэлефон» і абярыце пункт «Кантакты».

Ніжняе меню праграмы «Тэлефон». Націсніце «Кантакты».

Ніжняе меню праграмы «Тэлефон». Націсніце «Кантакты».

Адшукайце кантакт, які хочаце выдаліць. Націсніце на яго.

Спіс кантактаў. У нашым выпадку мы выдаляем кантакт Watch.

Спіс кантактаў. У нашым выпадку мы выдаляем кантакт Watch.

Націсніце на тры кропкі ў правым верхнім куце.

Так выглядае кантакт. Націсніце на меню ў верхнім правым куце

Так выглядае кантакт. Націсніце на меню ў верхнім правым куце

Далей адкрыецца меню. Націсніце «Выдаліць» і пацвердзіце выдаленне.

Як пачысціць кантакты ў тэлеграме

Што да кантактаў у Telegram, то вы можаце выдаліць іх і забараніць іх сінхранізацыю, каб палепшыць вашу бяспеку.

Для гэтага націсніце на тры рыскі ў левым верхнім куце экрана. Далей абярыце «Налады» і ўвайдзіце ў пункт «Прыватнасць і бяспека».

Меню тэлеграма. Тут націсніце «Налады» (апошні пункт на скрыншоце)

Меню тэлеграма. Тут націсніце «Налады» (апошні пункт на скрыншоце)

Дагартайце пункт «Прыватнасць і бяспека» да пункта «Кантакты». Націсніце «Выдаліць сінхранізаваныя кантакты» і пацвердзіце выдаленне. Пасля адключыце пункт «Сінхранізаваць кантакты» і «Прапаноўваць частыя кантакты».

Пункт «Кантакты» з ужо адключанай сінхранізацыяй і прапанаваннем частых кантактаў

Пункт «Кантакты» з ужо адключанай сінхранізацыяй і прапанаваннем частых кантактаў

Як пачысціць гугл-пошту

Пра тое, як пачысціць гугл-пошту, расказваецца ў нашым вялікім гайдзе пра ачыстку Google-акаўнта. Для электроннай пошты ад любога іншага сэрвісу схема будзе падобнай.

«Развод» на прызнанне

Апошнім часам, па звестках нашых чытачоў, усё часцей падчас допытаў людзей спрабуюць «развесці» на прызнанне ў пэўных дзеяннях — удзеле ў пратэстах, ахвяраваннях фондам салідарнасці ці рэчах такога кшталту. Таксама падчас такой гутаркі на мяжы на людзей маглі крычаць і пагражаць. Прычым у некаторых нават не глядзелі тэхніку, а проста гутарылі ў такім ключы.

Важна падрыхтавацца да допыту маральна і не весціся на правакацыі. Калі вы ахвяравалі не з беларускай карткі ці праз даўно ўжо выдалены або ананімны фэйсбук, то даказаць гэта практычна немагчыма (у фэйсбуку шмат платных опцый — да прыкладу, закупы ў гульнях). Калі вы ахвяравалі прыватна, даказаць гэта спецслужбісты на мяжы таксама не здолеюць.

А што яшчэ глядзяць і як абараніцца?

Па ранейшых гісторыях вядома, што сілавікі могуць праглядаць таксама:

  • Telegram. Прычым усё ў ім — каналы, чаты, кантакты, спампаваныя фота і відэа, перасланыя спасылкі.
  • Іншыя месенджары — да прыкладу, фэйсбук-месенджар і вайбер.
  • Youtube — падпіскі, лайкі, каментары, прагледжаныя і схаваныя відэа.
  • Галерэя фота, у тым ліку гугл-фота і iCloud.
  • Сацыяльныя сеткі. Сілавікоў могуць зацікавіць падпіскі, паведамленні, лайкі і каментары.

Што можна зрабіць?

Калі ў вас няма сіл на гэтыя маніпуляцыі, то можна ўзяць асобны тэлефон для перасячэння мяжы, цалкам чысты.

Чытайце таксама:

Як падрыхтавацца да пераходу мяжы? Распыталі ў тых, хто яе нядаўна праходзіў

Клас
83
Панылы сорам
40
Ха-ха
17
Ого
22
Сумна
31
Абуральна
107