Сустрэча каліноўцаў у гарадской радзе Жытоміра. Усе фота: zt-rada.gov.ua

Сустрэча каліноўцаў у гарадской радзе Жытоміра. Усе фота: zt-rada.gov.ua

«Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага абараняе Украіну ў складзе Узброеных сіл Украіны. Полк сфарміраваны ў сакавіку 2022 года. Калі пачалася вайна ва Украіне, байцы палка аднымі з першых сустрэлі ворага ў Ірпені. Цяпер падраздзяленне знаходзіцца на бахмуцкім кірунку і кожны дзень страчвае сваіх пабрацімаў», — тлумачыць сваё рашэнне гарадская рада.

Мэр Жытоміра Сяргей Сухамлін уручыў сцяг горада байцам палка.

«Калі беларусы вызваляць сваю краіну ад акупацыі, гэты сцяг будзе ў беларускага горада, які стане пабрацімам Жытоміра, — сказаў гарадскі галава. — Дзякуй усім хлопцам палка Каліноўскага, якія з 2014 года абараняюць незалежнасць Украіны».

«У нас з Украінай агульны вораг. Беларусь акупаваная Расеяй і рэжымам Лукашэнкі», — сказаў на ўручэнні сцяга прадстаўнік палка.

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1