Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі аб расійска-ўкраінскай вайне ад 29 чэрвеня, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Разведка нагадвае паведамленне аб тым, што 24 чэрвеня вагнераўцы падчас мяцяжу збілі некалькі расійскіх вайсковых верталётаў і паветраны камандны пункт Іл-22М.

«Іл-22М — складнік адносна невялікага паветранага флоту колькасцю да 12 самалётаў, якія актыўна выкарыстоўваліся як для камандавання, так і для радыёрэлейных задач. Гэтыя спецсамалёты да гэтага часу ігралі ключавую ролю ў кіраўніцтве расійскімі сіламі ў вайне супраць Украіны. Як асабліва каштоўныя, яны дзейнічалі з бяспечнай зоны расійскай паветранай прасторы, далёка па-за зонай дасяжнасці ўкраінскіх сістэм СПА», — адзначае разведка.

Аналітыкі мяркуюць, што страта гэтага самалёта негатыўна адаб'ецца на далейшых дзеяннях сіл РФ у паветры і на зямлі.

«У кароткатэрміновай перспектыве псіхалагічны шок ад страты такім чынам такой колькасці лятальных апаратаў амаль дакладна ўдарыць па маральным духу ПКС.

У доўгатэрміновай перспектыве ёсць імавернасць, што для бяспечнага кіравання тым флотам, што застаецца, аб'ём задач давядзецца скараціць, у параўнанні з бягучым. А гэта, магчыма, паўплывае на здольнасць Расіі каардынаваць свае сілы, асабліва падчас аперацый высокай інтэнсіўнасці», — адзначаюць у аглядзе.

На борце Іл-22М было 10 чалавек. Усе яны загінулі. 

Клас
14
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1