Фота: @klaasm67

Фота: @klaasm67

У 94 гады памёр апошні чалавек, які быў сведкай падзення гітлераўскай Германіі ў бункеры Адольфа Гітлера — Іагана Руф. Калі яна працавала на лідара нацысцкай Германіі, ёй было 15 гадоў.

Як піша Newsweek, пра гэта паведаміў журналіст Віланд Гібель, які працаваў над яе мемуарамі, якія ўбачылі свет у 2017 годзе. Руф была памочніцай у берлінскім бункеры, дзе Гітлер і многія нацысцкія чыноўнікі правялі свае апошнія дні.

«Руф працавала з прыкладна 30 іншымі членамі Саюза нямецкіх дзяўчат з 27 красавіка 1945 года і была адной з апошніх, хто бачыў шасцярых дзяцей галоўнага нацысцкага прапагандыста Ёзэфа Гебельса, перш чым іх забілі бацькі», — гаворыцца ў матэрыяле.

Па словах Гібеля, спачатку ён неадназначна ставіўся да аповеду Іаганы Руф, бо не «хацеў садзейнічаць прапагандзе нацызму». Аднак ён лічыў важным адлюстраваць падзеі такімі, якімі яны былі ў той час.

Журналіст адзначыў, што сведчанні Руф і іншых, хто быў у бункеры з Гітлерам, абвяргаюць усе канспіралагічныя тэорыі, што лідар нацысцкай Германіі нейкім чынам мог выжыць.

Гібель падкрэсліў, што Іагана Руф адмаўляла нацызм і выказвалася супраць таго, каб перакладаць на кагосьці іншага адказнасць за яе ролю і датычнасць да рэжыму.

Клас
16
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
12
Абуральна
3