«Берагавая ахова ЗША падняла абломкі і рэчавыя доказы з марскога дна з месца гібелі глыбакаводнага апарата «Тытан», — адзначаецца ў паведамленні. — Медыцынскія работнікі ЗША правядуць аналіз таго, што, як дапускаецца, можа быць чалавечымі парэшткамі, паднятымі з месца крушэння».

Абломкі батыскафа і магчымыя чалавечыя парэшткі спачатку былі паднятыя на борт судна Horizon Arctic, а затым дастаўленыя ў порт Сент-Джонса (правінцыя Ньюфаўндленд і Лабрадор).

Кіраўнік камісіі па расследаванні інцыдэнту Джэйсан Ньюбаўэр сказаў, што «неабходна яшчэ правесці значную працу для разумення тых фактараў, якія прывялі да трагічнай гібелі «Тытана», каб падобныя сітуацыі не адбывалася надалей».

22 чэрвеня знайшлі першыя абломкі батыскафа, экіпаж прызналі загінулым. 

На борце «Тытана» знаходзіліся брытанскі бізнэсмен Хэміш Хардынг, бізнэсмен з Пакістана Шахзада Давуд і яго 19-гадовы сын, а таксама заснавальнік кампаніі OceanGate Стоктан Раш і французскі даследчык Поль-Анры Наржале.

Чытайце таксама:

Маці саступіла сыну месца на злашчасным батыскафе «Тытан»

«Я нутром адчуваў кепскае» — Джэймс Кэмеран пра трагедыю батыскафа «Тытан»

Батыскаф пацярпеў крушэнне ад імплозіі. Тлумачым, што такое імплозія

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
0