Сяргей Суравікін з Уладзімірам Пуціным. Фота: Alexei Druzhinin / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Сяргей Суравікін з Уладзімірам Пуціным. Фота: Alexei Druzhinin / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Адна з крыніц выдання сцвярджае, што арышт звязаны з мяцяжом Прыгожына:

«У кантэксце Прыгожына. Мабыць ён [Суравікін] абраў бок [Прыгожына падчас бунту] і яго за яйцы хапанулі».

Адносна таго, дзе цяпер знаходзіцца генерал, гэты чалавек кажа: «У нас нават па ўнутраных каналах не каментуюць».

Чуткі пра арышт Суравікіна раней апублікаваў ваенны блогер Уладзімір Раманаў. Паводле яго інфармацыі, генерала арыштавалі яшчэ 25 чэрвеня — на наступны дзень пасля бунту вагнераўцаў. Цяпер Суравікін нібыта знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА «Ляфортава».

Раней выданне The New York Times паведамляла са спасылкай на чыноўнікаў ЗША, знаёмых з разведданымі, што Суравікін нібыта загадзя ведаў пра планы Яўгена Прыгожына пачаць узброены мяцеж супраць вайсковага кіраўніцтва Расіі. Але, паводле крыніцы The Moscow Times, не зусім зразумела, ці так гэта насамрэч.

«Ён сябе павёў не асабліва пакорліва, калі паставілі задачу чытаць тэкст на камеру і разрульваць, занадта грубіяніў кіраўніцтву», — сказала крыніца. Праз гэта, маўляў, і магло скласціся ўражанне, што Суравікін уваходзіць у «прыгожынскую кааліцыю».

Неўзабаве пасля абвяшчэння Яўгенам Прыгожыным пачатку «маршу справядлівасці» на Маскву генерал Суравікін заклікаў камандзіраў і байцоў ПВК «Вагнер» спыніць калоны і вярнуцца на месцы дыслакацыі, заявіўшы сярод іншага, што «праціўнік толькі і чакае, калі ў нас абвострыцца ўнутрыпалітычная абстаноўка. Нельга гуляць на руку праціўніку ў гэты цяжкі для краіны час». Наколькі шчырай была гэтая заява, сказаць цяжка.

Чытайце таксама:

Чаму Прыгожын абудзіў успаміны пра Смуту і каму ўдалося скінуць уладу ў Расіі

«Рыхтуемся да найгоршага». У Асіповіцкім раёне невядома для каго рамантуюць кінуты вайсковы гарадок

Прыгожын заявіў, што вагнераўцам паабяцалі даць боепрыпасы ў неабходнай колькасці і Суравікіна

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
25
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2