Агне Білатайце. Фота: AP Photo/Michael Varaklas

Агне Білатайце. Фота: AP Photo/Michael Varaklas

Пра завядзенне справы за нібыта жорсткае абыходжанне з мігрантамі на літоўскай мяжы Генпракуратура на чале з Андрэем Шведам заявіла 27 чэрвеня. На наступны дзень міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце афіцыйна выказалася адносна яе:

«Гэта чарговая правакацыя недэмакратычнага беларускага рэжыму з мэтай зняважыць нашых памежнікаў і падарваць рэпутацыю літоўскай дзяржавы на міжнароднай арэне».

«Мы адзначаем, што Літва выконвае ўсе свае міжнародныя абавязацельствы і паважае свабоды і правы чалавека. Іншаземцам, якія незаконна перасеклі або спрабуюць перасекчы тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі, аказваецца ўся неабходная гуманітарная дапамога», — адзначыла яна.

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы засведчыла таксама, што Літва распачала міждзяржаўную справу супраць Беларусі праз незаконны ўвоз мігрантаў у Літву. З 3 жніўня 2021 года, калі літоўскія памежнікі атрымалі права разварочваць нелегальных мігрантаў, агулам у Літву не было дапушчана 20,6 тысячы чалавек.

Чытайце таксама:

У Літве абыходжанне з нелегальнымі мігрантамі прызналі неканстутыцыйным, але чыноўнікі сцвярджаюць, што інакш не далі б рады

Хто мог зарабіць мільёны на міграцыйным крызісе на мяжы Беларусі і ЕС?

Літва падасць на Беларусь у Міжнародны суд за правакаванне мігранцкага крызісу

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2